Восеньскія мары


14 верасня 2025 г. у 17.00 у музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле Музея гісторыі горада Мінска, у межах праекта «Музычны салон у Лошыцкай сядзібе» артысты «Музычнай гасцінай» Беларускай дзяржаўнай філармоніі Таццяна Старчанка (фартэпіяна), Юлія Ражкоўская (віяланчэль) і Валянціна Навуменка (скрыпка) выступяць з праграмай «Восеньскія мары».

Праграма «Восеньскія мары» – гэта палітра восеньскіх настрояў, якая сабрана з шэдэўраў сусветнай класікі.

«Восеньская песня», «Мелодыя» і «Сентыментальны вальс» П. Чайкоўскага ўвасабляюць прыгажосць змарнелай прыроды. Пранізлівыя мініяцюры адлюструюць асабістую настальгію, быццам нагадваючы пра хуткабежнасць часу.

Фантазія В. А. Моцарта – музычны прамень сонца, што прабіваецца праз хмары, перадае лёгкасць і вытанчанасць аўтарскага твора.

Элегія Ж. Маснэ – шэпт ветру ў спусцелым садзе, які раскажа гісторыю пра каханне, страту і вечную памяць.

Арыя з Бразільскай Бахіяны №5 Э. Віла-Лобаса – спякотнае дыханне паўднёвай восені ў яднанні еўрапейскай класікі і бразільскага фальклору.

«Іспанская серэнада» А. Глазунова – яркі агонь, што разгараўся ў восеньскай прахалодзе пад рытмы фламенка і гітарныя матывы.

«Прэлюдыя» і «Вакаліз» С. Рахманінава – супакойны шум дажджу, што накіроўвае да глыбокіх разважанняў кампазітара пра вечнае.

Накцюрн Ф. Шапэна – начныя мары, поўныя рамантыкі і таямніц.

«Люстэрка ў люстэрку» А. Пярта – мінімалістычная кампазіцыя «цішыні і сузірання», якая стане адлюстраваннем восеньскага краявіду ў гладкай паверхні возера.

«Восеньскі сон» А. Джойса – адначасова ўспаміны пра лета і прадчуванне хуткай зімы ў цёплай меланхалічнай п’есе.

«Забыццё» і «Восень» А. П’яцолы – цень, што плыве па восеньскай зямлі і апошні «цёплы» акорд перад наступленнем халадоў.

«Музычная гасціная» – гэта ўнікальныя аўтарскія праграмы, у якіх прадстаўлена насычаная палітра музычных жанраў: сольныя інструментальныя канцэрты, камерна-інструментальная, камерна-вакальная, сімфанічная музыка. Мастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка.

Дадатковая інфармацыя і запіс на мерапрыемства па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@minskmuseum.by або ў сацыяльных сетках музея ВКонтакте, Facebook и Instagram (/loshytsamuseum).

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

Уваходны квіткок:
30.00 руб.

538