Музейны занятак «Ад зерня да хлеба»

30 верасня для вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Касцюковічы” супрацоўнікі музея правялі занятак у форме гульні “Ад зерня да хлеба”. Падчас занятка дзеці пазнаёміліся са складанай працай хлебароба, сельскагаспадарчымі прыладамі, якімі карысталіся нашы продкі, народнымі запаведзямі ў адносінах да хлеба, а таксама з узорамі вышыўкі ўраджаю на рушніках. У гульнявой форме вучні паказалі свае веды пра хлеб: яны складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні крыжаванкі, тлумачылі выразы. За актыўны ўдзел у конкурсах вучні атрымалі смачныя прызы - духмяныя абаранкі.

571